Адкрыты Кубак Гродзенскай вобласці па спартыўнай лоўлі рыбы з лёду на мармышку прайшоў 28 студзеня на возеры Малочнае ў вёсцы Парэчча. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 24 спартсмены з Гродна, Брэста, Слоніма, Баранавічаў, Ваўкавыска і Скідзеля.

Кубак Гродзенскай вобласці праводзіўся не ўпершыню, яго арганізуюць Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі рыбалоўны клуб.

Спаборніцтвы прайшлі ў сяброўскай канкурэнтнай барацьбе за галоўны Кубак. Яго ўладальнікам стаў прадстаўнік Гродна Сяргей Валынец, улоў якога склаў 770 г.

Вынiкi:

1 месца Валынец Сяргей (Гродна) 770 г.
2 месца Феткевiч Андрэй (Гродна) 766 г.
3 месца Калько Сяргей (Брэст) 742 г.
4 месца Буната Аляксандр (Брэст) 672 г.
5 месца Жалнерык Ілля (Юніёр Гродна) 614 г.

«Рыбаловаў-спартсменаў зімовая мармышка прыцягвае азартнасцью, пэўнай тактыкай і хуткасцю працэсу — спаборніцтвы доўжацца ўсяго 3 гадзіны. Рыбакі - гэта тыя, хто ловіць, здабывае рыбу, а рыбаловы — спартсмены, якія спаборнічаюць у якіх-небудзь відах рыбалоўнага спорту.

У Беларусі мармышка — традыцыйны від зімовай лоўлі. Таксама важная бюджэтнасць гэтага спорту. Надвор’е на спаборніцтвах было цалкам спартыўнае. Лёд на вадаёмах усталяваўся хоць і са спазненнем, але трывала і рыбакі спадзяюцца надоўга. Гэта дасць магчымасць нашым аматарам зімовай лоўлі не толькі палавіць у сваё задавальненне, але і па спаборнічаць", — распавёў Hrodna.life прадстаўнік Гродзенскага рыбалоўнага клуба Аляксей Смалякоў.