У пачатку лютага на першым паверсе бізнес-цэнтра «На Віленскай» (будынак даўняга рэстарана «Беласток») адкрыецца фірмовая крама-кавярня «Камунарка». Яна стане своеасаблівай навінкай у горадзе: тут можна будзе не толькі купіць салодкае, але і пакаштаваць што-небудзь на месцы.

На агульнай тэрыторыі амаль 200 кв.м. у адной зале размесціцца крама з самаабслугоўваннем, а ў іншай кавярня. Заказаць можна будзе розныя прысмакі, выпіць гарачага шакаладу ды іншыя напоі, у тым ліку алкагольныя. Інтэр'ер новай установы вытрыманы ў стылі рэтра.

3
Пасля доўгага прастою (быў закрыты на рэканструкцыю ажно з 1985 годзе!) будынак некалі знакамітага рэстарана «Беласток» зноў набыў жыццё. Гэты будынак — равеснік ХХ стагоддзя, годам яго пабудовы лічыцца 1900-ы. Ад пачатку тут мясціўся гатэль «Камерцыйны» і рэстаран. Пазней змяняліся толькі назвы: «Гандлёвы», «Паморскі базар», «Арыент», «Гродна», «Белоруссия», «Беласток».


Чытайце таксама: Топ-5 фактаў пра легендарны «рэстаран Беласток»