Злёт калекцыянераў, куды прыехалі як гродзенцы, так і госці з іншых гарадоў Беларусі, прайшоў у Палацы Тэкстыльшчыкаў у нядзелю 29 студзеня.
Раней гарадскія ўлады анансавалі дазвол на штоквартальны вулічны кірмаш староццяў - блышыны рынак — у скверы за палацам. Апроч таго, на просьбу клуба калекцыянераў «Скарабей», горад прапанаваў выстаўляць свае калекцыі ў краме «Багач» на вуліцы Савецкай. Там, акрамя выставачных плошчаў, будуць нададзеныя спецыяльныя вітрыны для экспанатаў: як плоскіх, так і аб’ёмных.
Там калекцыянеры, якіх па звестках кіраўніцтва клуба ў горадзе больш за 100, будуць мець мажлівасць прадставіць сваё хобі гродзенцам і гасцям горада больш стала — мяркуецца, калекцыі будуць змяняцца раз на 2−3 тыдні.
