У суботу 28 студзеня каманда Сяргея Пушкова правяла чарговы матч на поўдні Беларусі. Паядынак гродзенцаў супраць «Гомеля» атрымаўся эфектным і прыгожым, ён спадабаўся заўзятарам. З лiкам 3:1 перамогу ў матчы святкавалі хакеісты «Нёмана».

Першы перыяд застаўся за гаспадарамі. На 13-й хвіліне Сусла адкрыў лік у матчы і вывеў сваю каманду наперад.

У другой дваццаціхвілінцы гродзенцы сабраліся і здолелі не толькі адыграцца, але і выйсці наперад. Спачатку на 26-й хвіліне Дарафееў, пры лікавай перавазе «Нёмана», адзначыўся дакладным кідком. А праз 10 хвілін прыгожую камбінацыю чарговы шайбай завяршыў Стэфановіч.

Эфектную кропку ў матчы ўжо ў трэцім перыядзе паставіў Аляксандр Маляўка.

«Гомель» — «Нёман» 1:3 (1:0, 0:2, 0:1)

галы:
12.26 1: 0 — Сусла (Хузееў, Мнацян)
25.40 1: 1 — Дарафееў (Багданоўскі, Гарбачэнка, — бол.)
36.06 1: 2 — Стэфановіч (К.Брыкун, Рэмезаў)
54.55 1: 3 — А.Маляўка (Лакканен)

Пасля перамогі над «Гомелем» у «Нёмана» ў актыве 83 ачкі. «Юнацтва» якое ідзе на першым месцы, здолела толькі ў авертайме абыграць «Шахцёр» і зарабіла 2 ачкi. У мiнскай каманды зараз 87 ачкоў у актыве.

Ужо ў наступным туры «Нёман» у Гродне будзе прымаць менавiта «Юнацтва» і магчыма максiмальна наблiзiцца да свайго прамога канкурэнта. Матч паміж супернiкамi пройдзе 31 студзеня.