Каля 40 польскіх турыстаў у суботу 28 студзеня наведалі Музей гарадскога побыту Януша Парулiса. Свой тур па Гродне група пачала менавіта з прыватнага музея калекцыянера. Гасцей прыемна здзівіла вялікая калекцыя гродзенца.
Для Януша Парулiса прыезд такой групы стаў вялікім сюрпрызам: столькі чалавек у ягоным музеі даўно не было.
«Турысты прыехалі, можна сказаць, з нашых месцаў - Сакулка, Дамброўка. Іх было шмат, і самае дзіўнае, што ўсе яны змясціліся ў мяне ў музеі. Я рады такой колькасці наведвальнікаў, спадзяюся гэта не апошні раз», — сказаў Януш.
Госці асаблівую ўвагу звярталі на вялікую колькасць карцін, польскія кнігі, а таксама на куток прысвечаны пісьменніцы Элізе Ажэшцы.
«Вельмі добра, што зараз мы можам ездзіць без візы ў Гродна. Мы ўжо вязем сюды другую групу. Тут вельмі прыгожа і шмат родных месцаў для палякаў. Акрамя экскурсіі мы наведваем яшчэ тэатр.
Што тычыцца музея Януша Парулiса, то мы яго ўбачылі ў інтэрнэце і вырашылі ўключыць у праграму. Менавiта з яго і пачалі сваю экскурсію па Гродне. У Януша цікавая і незвычайная калекцыя, усе засталіся задаволеныя», — распавяла экскурсавод Бажэна Клачко.
Гродзенскія тураператары, якія займаюцца бязвізавымі турыстамі, распавядаюць, што музей Януша Парулiса ўключыць у экскурсію па горадзе часта праблематычна, бо ў турыстаў у асноўным загадзя ўсё распісана. У асноўным турысты наведваюць помнікі архітэктуры і славутасці Гродна.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…