У інтэрнэце з’явілася фатаграфія аб’явы, зробленая ў Гродне. Тэкст абвяшчае, што члены прафсаюза могуць купіць квіткі на канцэрт Brutto ў Лядовым палацы спорту з 50-працэнтнай скідкай, піша Onliner.
Арганізатары гастрольнага тура Brutto пацвярджаюць: на фота не «фейк». Сапраўды, такая аб’ява размешчана ў Гродне.
Па словах прадстаўнікоў агенцтва, гэта адзіны горад тура, у якім дзейнічае такая практыка. З гэтай нагоды калектыў Brutto і арганізатары тура групы падрыхтавалі калектыўны каментар.
— Як жа выдатна быць членам прафсаюза! Прафсаюзы сапраўды клапоцяцца аб сваіх сябрах незалежна ад музычных пераваг. Мы ўпэўненыя, што гледачы канцэртаў і Аляксандра Саладухі, і групы Brutto атрымаюць незабыўныя эмоцыі. Да таго ж, сябрам прафсаюзаў пашанцавала: цана білетаў стала ніжэй.
[irp posts="10 054″ name="Brutto падарылі Navi ўнікальную гітару ад гродзенскага майстра Андрэя Кібіня"]
Нагадаем, у рамках тура Brutto едуць у тур па Беларусі з праграмай Double Hot. Музыкі выступяць у Баранавічах, Брэсце, Гродне, Бабруйску, Салігорску, Віцебску і іншых гарадах нашай краіны. Завершыцца тур маштабным шоў у «Мінск-Арэне» 8 сакавіка.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…