Як і казалі раней, яна з’явіцца на месцы існуючай паркоўкі ў раёне вуліцы Вялікай Траецкай. Яе абсталююць аўтаматыкай, як і першую, якая знаходзіцца на вуліцы Віленскай.
Плануецца, што на новай платнай паркоўцы будзе 360 машына-месцаў. Як паведамляе grodnonews.by, зараз распрацоўваецца праектная дакументацыя, пасля яе экспертызы ўжо ў красавіку-маі пачнуцца работы.
Нагадаем, першая платная паркоўка сябе яшчэ не апраўдала і часцей за ўсё пустуе, хоць і тарыфы прыкметна знізіліся. Зараз першыя 15 хвілін стаянкі бясплатныя, першая гадзіна каштуе 50 капеек, другая і наступныя — 25 капеек.