Пасля двух паражэнняў запар гродзенскі «Нёман» рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі і на роднай пляцоўцы ўпэўнена разабраўся з «Дынама-Маладзечна».
Гродзенцы адкрылі лік ужо на 16-й секундзе матчу. З перадачы Лакканена дакладным кідком адзначыўся Кіслы. Праз дзве хвіліны гаспадары ў большасці павялічваюць сваю перавагу намаганнямі Бадуна. Яшчэ адной шайбай у першай дваццаціхвілiнцы адзначыўся Кіслы.
Другі перыяд таксама пачаўся з нападаў гродзенцаў. Гэта і прынесла чарговую шайбу. «Нёман» зноў рэалізаваў колькасную перавагу, аўтарам чацвёртай шайбы стаў Аляксандр Маляўка.
Наступны гол гродзенцы забілі ў сярэдзiне трэцяга перыяду, пятым голам ў вароты «Даныма» вызначыўся Рэмезаў. І на гэтым чырвона-чорныя не спыніліся і ўжо на 52-й хвіліне Пасют робіць лiк 6:0. Але за 55 секунд да канца асноўнага часу, госці ў большасці здолелі закінуць шайбу прэстыжу. Аўтарам апошняга гола ў матчы стаў Журня.
галы:
00.16 1: 0 — Кіслы (Лакканен)
02.11 2: 0 — Бадун (С. Маляўка, Коршунаў, — бол.)
11.13 3: 0 — Кіслы (Пасют)
23.17 4: 0 — А. Маляўка (С. Маляўка, Дарафееў, — бол.)
47.14 5: 0 — Рэмезаў (Дадонаў, Брыкун)
51.17 6: 0 — Пасют (Марчанка, Лакканен)
59.05 6: 1 — Журня (Амбражэйчык, — бол.)
Пасля упэўненай перамогі над «Дынама» «Нёман» зноў стаў набіраць ачкі. Цяпер у гродзенскай каманды ў актыве 74 ачкі і другое месца ў турнірнай табліцы. На першым месцы па ранейшаму ідзе «Юнацтва», у мінскай каманды 84 ачкі.
Наступны матч «Нёман» правядзе ў Мінску дзе і сустрэнецца з лідарам турнірнай табліцы «Юнацтвам». Матч пройдзе ў суботу 21 студзеня.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…