Пасля двух паражэнняў запар гродзенскі “Нёман” рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі і на роднай пляцоўцы ўпэўнена разабраўся з “Дынама-Маладзечна”.

Гродзенцы адкрылі лік ужо на 16-й секундзе матчу. З перадачы Лакканена дакладным кідком адзначыўся Кіслы. Праз дзве хвіліны гаспадары ў большасці павялічваюць сваю перавагу намаганнямі Бадуна. Яшчэ адной шайбай у першай дваццаціхвілiнцы адзначыўся Кіслы.

Другі перыяд таксама пачаўся з нападаў гродзенцаў. Гэта і прынесла чарговую шайбу. “Нёман” зноў рэалізаваў колькасную перавагу, аўтарам чацвёртай шайбы стаў Аляксандр Маляўка.

Наступны гол гродзенцы забілі ў сярэдзiне трэцяга перыяду, пятым голам ў вароты “Даныма” вызначыўся Рэмезаў. І на гэтым чырвона-чорныя не спыніліся і ўжо на 52-й хвіліне Пасют робіць лiк 6:0.  Але за 55 секунд да канца асноўнага часу, госці ў большасці здолелі закінуць шайбу прэстыжу. Аўтарам апошняга гола ў матчы стаў Журня.

“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 6:1 (3:0, 1:0, 2:1)

галы:
00.16 1: 0 – Кіслы (Лакканен)
02.11 2: 0 – Бадун (С. Маляўка, Коршунаў, – бол.)
11.13 3: 0 – Кіслы (Пасют)
23.17 4: 0 – А. Маляўка (С. Маляўка, Дарафееў, – бол.)
47.14 5: 0 – Рэмезаў (Дадонаў, Брыкун)
51.17 6: 0 – Пасют (Марчанка, Лакканен)
59.05 6: 1 – Журня (Амбражэйчык, – бол.)

Пасля упэўненай перамогі над “Дынама” “Нёман” зноў стаў набіраць ачкі. Цяпер у гродзенскай каманды ў актыве 74 ачкі і другое месца ў турнірнай табліцы. На першым месцы па ранейшаму ідзе “Юнацтва”, у мінскай каманды 84 ачкі.

Наступны матч “Нёман” правядзе ў Мінску дзе і сустрэнецца з лідарам турнірнай табліцы “Юнацтвам”. Матч пройдзе ў суботу 21 студзеня.