Лакканен — фін, Пасют — паляк, Кіслы — беларус. Нягледзячы на такую інтэрнацыянальнасць, гульцы гродзенскага «Нёмана» хутка знайшлі агульную мову. Беларуская праграма «Авертайм» распавяла аб гэтых вопытных гульцах, якiя ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі з’яўляюцца ці не самым выніковым звяном.

Тройку Лакканен-Пасют-Кіслы галоўны тренер «Нёмана» Сяргей Пушкоў паставіў яшчэ на перадсезонных трэніроўках. Ужо паўгода гэта звяно застаецца па большай частцы нязменным у «Нёмане» і паказвае выніковы хакей.

Пра якасць гульні тройкі кажа статыстыка. Застаецца трохi больш за месяц да плэй-оф, а ўдарнае звяно чырвона-чорных ужо набрала 107 ачкоў.