Лакканен – фін, Пасют – паляк, Кіслы – беларус. Нягледзячы на такую інтэрнацыянальнасць, гульцы гродзенскага “Нёмана” хутка знайшлі агульную мову. Беларуская праграма “Авертайм” распавяла аб гэтых вопытных гульцах, якiя ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі з’яўляюцца ці не самым выніковым звяном.
Тройку Лакканен-Пасют-Кіслы галоўны тренер “Нёмана” Сяргей Пушкоў паставіў яшчэ на перадсезонных трэніроўках. Ужо паўгода гэта звяно застаецца па большай частцы нязменным у “Нёмане” і паказвае выніковы хакей.
Пра якасць гульні тройкі кажа статыстыка. Застаецца трохi больш за месяц да плэй-оф, а ўдарнае звяно чырвона-чорных ужо набрала 107 ачкоў.


