Шэраг партрэтаў, на якіх праз мімічныя выразы твараў адлюстраваныя настроі людзей, сабраў вернісаж на чарговай персанальнай выставе гродзенскага мастака.
– Сёння мы бачым Сяргея не зусім з традыцыйнага для яго боку – не з манументальных, а з малагабарытных твораў, – адзначыла мастацтвазнаўца Наталля Паўленка. – і ўсё ж нават у сваіх невялікіх карцінах гэты мастак застаецца манументалістам, кожны сюжэт, на які звяртае ўвагу Сяргей Грыневіч, становіцца важным і пакідае значны след у творчасці.













