У памяшканні на Кірава, 3 ад 17 верасня распачала працу «Выстава ў вокнах» — «Суіснаванне». Убачыць працы мастака Віталя Палякова можна ў панарамных вокнах крамы «Адметнасць» да 27 верасня.

“Мы павінны суіснаваць разам”. Выстава “ў вокнах” адкрылася ў Гродне
Адна з працаў Віталя Палякова. Фота: Hrodna.Life.

Віталь Палякоў - навучэнец Акадэміі мастацтваў у Варшаве. У 2021 годзе тэмай яго навучальнага праекта было «Суіснаванне». Мастак раскрываў тэму суіснавання прыроднага свету з чалавекам. Выстава атрымалася пра тое, што чалавек знішчае навакольны свет, хоць мы павінны суіснаваць разам.
Яшчэ адна грань «Суіснавання» — адносіны паміж блізкімі людзьмі.

" [Гэта] у сувязі з тым, што сёлета мы пачалі суіснаваць яшчэ і з нашым сынам. Віталь маляваў яго, крыху мяне, а таксама нашага сабаку, ката і прыроду навокал. У Гродне Віталь прадставіў толькі частку працаў. Усе яны зроблены тушам на паперы", — распавяла Hrodna.Life жонка масткака, Ганна Паўлоўская.

“Мы павінны суіснаваць разам”. Выстава “ў вокнах” адкрылася ў Гродне
Адна з працаў Віталя Палякова. Фота: Hrodna.Life.

Выстава будзе працаваць з 17 па 27 верасня. Пазней яе пакажуць у Варшаве.