Ужо некалькi дзён працягваецца массавая эвакуацыя няправільна прыпаркаваных машын на вуліцы Віленскай. Кіроўцы, ігнаруючы знак «для інвалідаў», паркаваліся на стаянцы доўгі час, але толькі нядаўна ДАІ ўзялося за парушальнікаў.

Карыстальнiку instagram yuliarads ўдалося зняць відэа, як ДАІ пачала эвакуацыю парушальнікаў.

https://www.instagram.com/p/BPKaHIrhhwd/?taken-by=yuliarads

Работнік суседняй платнай паркоўкі Міхаіл распавёў Hrodna.life, што ДАІ працуе ад пачатку тыдня. За дзень можа здзяйсняць па два рэйды.

«Людзі ігнаруюць знак і думаюць што ўсё абыдзецца, але з нядаўняга часу ўсё змянілася. Я каму паспяваю, то кажу, што ёсць знак, які забараняе паркоўку. Але шмат, хто кажа «Мы на пару хвілін і паедзем…».

Нагадаем, на вуліцы Віленскай яшчэ ў вераснi 2016 года дарожна-рамонтная служба прыбрала бясплатную «зону для таксістаў», якая знаходзілася побач з платнай паркоўкай i зрабiла там парковачныя месцы для людзей з інваліднасцю. Але іх там сустрэць было вельмі складана, затое кіроўцы звычайных аўто працягвалі там паркавацца

3