У Гродне ўзятыя пад варту службовая асоба ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» і кіраўнік прыватнай гандлёвай фірмы. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачало ў дачыненні да іх крымінальную справу па факце крадзяжу ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 4 арт. 210 КК). Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Затрыманых падазраюць у тым, што ў 2013−2016 гады праз створанае для крадзяжоў прыватнае гандлёвае прадпрыемства яны праводзілі закупку тавараў для патрэб мясакамбіната па заведама завышаных цэнах. Такім чынам яны зарабілі ў суме каля 83 тысяч рублёў.
З санкцыі пракурора да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Для забеспячэння кампенсацыі шкоды арыштавана іх маёмасць, у тым ліку нерухомасць і аўтамабілі.
На абодвух прадпрыемствах запланавана правядзенне фінансавых праверак, канфіскавана і вывучаецца фінансава-гаспадарчая і дагаворная дакументацыя, дапытваюцца кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, праводзяцца іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…