Людзі і справы

«Агідна-цынічная фіксацыя». У Гродне судзяць дзяўчыну за эратычнае фота з элементамі порна ў Вконтакте

Гродзенку Дыяну вінавацяць у распаўсюдзе парнаграфіі. Яе крымінальную справу 27 снежня пачаў разглядаць суд Кастрычніцкага раёна Гродна. У сакавіку дзяўчына захавала пікантную фатаграфію ў альбом «Захаваныя» ў Вконтакте. Гэта фота і прыцягнула ўвагу следчых.

24 сакавіка, каля 17:14, Дыяна, карыстаючыся сваім тэлефонам Nokia захавала ў альбом, які даступны да публічнага прагляду, фота, на якім часткова бачны палавы орган мужчыны.

Сама яна сцвярджае, на экране яе старога тэлефона не разгледзела фота ў дэталях: ёй падалося, што гэта проста забаўны эратычны малюнак.

Цяпер, згодна з ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэксу Дыяне пагражае нават пазбаўленне волі ад двух да чатырох гадоў. У яе ёсць шасцігадовы сын.

«Там была канструкцыя з трох аголеных чалавечых целаў, але палавога органа ў мужчыны на сваім маленькім тэлефоне я не ўбачыла. Захавала фатаграфію, бо планавала потым яшчэ паглядзець яе, але не распаўсюджваць. Так атрымалася, што я забылася пра гэты здымак. У сярэдзіне восені да мяне прыйшла маліцыя. Прыйшлі яны ўжо з гатовай экспертызай малюнка», — кажа Дыяна.

Вось вытрымка з мастацтвазнаўчай экспертызы № 834 ад 02.09.2016:

«Фрагмент сцэны групавога аральна-генітальнага кантакту з вульгарна-натуралістычнай, агідна-цынічнай, непрыстойнай фіксацыяй палавых зносін, самамэтавай, наўмыснай дэманстрацыяй пераважна аголеных геніталій, антыэстэтычных сцэн палавога акту, сэксуальных вычварэнняў, якія не адпавядаюць маральным крытэрыям, абражаюць гонар і годнасць асобы, ставячы яе на ўзровень праяўлення інстынктаў жывёл».

У Дыяны правялі дома ператрус — шукалі порнаматэрыялы, але нічога не знайшлі. Таксама арыштавалі тэлевізар і мабільны тэлефон. На працу прыйшоў ліст з інфармацыяй, што дзяўчына захоўвала і распаўсюджвала ў сеціве порна. Прыходзілі дадому і прадстаўнікі аддзела адукацыі - ім Дыяне прыйшлося даказваць, што гэта не яна на фота.

«Мяне абурае, што яны звярнулі ўвагу толькі на адну эратычную фатаграфію з тысячы нармальных здымкаў. З мяне хочуць зрабіць нейкага ўладальніка порнаіндустрыі. Гэта няправільна, бо я толькі захоўвала, але ніяк не распаўсюджвала. Я спадзяюся на мяккае пакаранне, бо не з’яўляюся злосным правапарушальнікам. Сапраўдных злачынцаў хапае і без мяне».

Дыяна — маці-адзіночка, жыве разам з сынам. Зараз сям’ю забяспечвае малады чалавек Дыяны і яе бацькі.


Першае паседжанне суда доўжылася каля двух гадзін, але з-за адсутнасці галоўнага сведкі, справу вырашылі працягнуць у студзені.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025