У сераду 28 снежня ХК «Нёман» падрыхтаваў для сваіх заўзятараў навагодні падарунак — дабрачынны матч. Таксама клуб дапамог гродзенскаму Цэнтру ПОРА, які падтрымлівае дзяцей і дарослых, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.
Традыцыйна ў дабрачынным матчы ўдзельнічае акрамя «Нёмана» і гродзенскі аматарскі клуб «Авангард». Хакеісты абедзвюх дружын аб’ядналіся ў дзве каманды: «Чырвоныя» і «Белыя».
Перад гульнёй у фае Лядовага палаца для гасцей арганізавалі забаўляльную праграму: ад тэсла-шоў і канцэрта да фотасесіі з хакеістамі і флэшмоба.
На лёдзе, акрамя самога матчу, праходзілі конкурсы майстэрства сярод хакеістаў і конкурсы сярод заўзятараў. Лепшыя атрымалi падарункі ад спонсараў. Гэтак, нейкі хлопчык у латарэі выйграў планшэт, а хакеісту «Нёмана» Віталю Трусу ўручылі «оскар» як самому крэатыўнаму гульцу.
Вынiковы лiк гульнi памiж «Чырвонымi» i «Белымi» — 13:13.
Супрацоўніца Цэнтра ПОРА Ганна Шыкуць расказала, што дабрачынны матч гэта вялікая магчымасць прыцягнуць увагу людзей да праблем іншых.
«Ініцыятыву падтрымаць наш Цэнтр праявіў сам „Нёман“. Для гродзенскіх хакеістаў гэта ўжо традыцыя праводзіць такія матчы ў канцы кожнага года. Спадзяюся, у будучыні такія мерапрыемствы будуць ладзіць розныя ініцыятыўныя групы, бо такім чынам дапамагаць людзям з праблемамі значна лягчэй».
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…