У сярэдзіне снежня два хлопцы з Гродна адправіліся ў Барселону каб апрабаваць сусветнавядомыя месцы для скейтбордынгу. Паездка атрымалася займальнай і па вяртанні яны выпусцілі відэасправаздачу.
Аўтар роліка Улад Парай распавёў Hrodna.life, што мэта пакатацца ў Барселоне была ў яго і ягонага сябра Аляксея Борыса даўно.
«Барселона — мекка скейтбордынгу для ўсёй сусветнай супольнасці. Легендарныя месцы для катання, на якія прыязджаюць людзі з усяго свету ў любы час года, бо надвор’е дазваляе катацца цэлы год».
У Гродне скейтары катаюцца пераважна ля Драмтэатра або каля OldCity — у скейт-парку.
«Каб развіваць культуру скейтбордынгу ў Гродне, трэба пабудаваць талковы скейт-парк, нават па праекце мінскага, які збудавалі ў канцы мінулага лета. Я ўжо не буду казаць пра бетонныя паркі, якіх толькі ў суседнім Беластоку налічваецца тры. Нашаму гораду ёсць куды імкнуцца», — дадаў Улад.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…