«Жыццё на вайне» — выстава фатаграфій з апошняй вайны Савецкага Саюза, зробленых афіцэрам дзяржбяспекі СССР у Афганістане ў 1980-я гады.
Аўтар, Юры Анатольевіч Афанасьеў, скончыўшы Вышэйшую школу КДБ, выконваў функцыі старэйшага дарадчыка памежных войск Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Карыстаючыся такім важным мандатам, палкоўнік мог смела фатаграфаваць сваімі «Зенитам» і «Любителем» як месцы дыслакацыі войск на мяжы з Пакістанам, так і мірнае жыццё афганцаў: Кабул, Кандагар, Хост — на фатаграфіях і байцы арміі ДРА і старэйшыны асобных горных пасяленняў.
Сярод чорна-белых здымкаў аўтара выставы выразна вылучаюцца каляровыя карткі з выявамі маджахедаў - гэта трафеі, здабытыя ў палонных і забітых непрыяцеляў. Некаторыя фота дэманструюць быт сем’яў савецкага вайсковага кантынгенту, асобна вылучаныя здымкі парада войск ДРА ў Кабуле.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…