Адкрыццё “Каляднай выставы” гарадзенскага мастака, чальца Саюза Мастакоў Беларусі, Пятра Янушкевіча адбылося ў “Цэнтры гарадскога жыцця” 21 снежня.

Творца больш знаны ў краіне як манументаліст, аўтар  вітражоў, мазаікі, пано. Гэтым разам Пётр Янушкевіч прадставіў гарадзенцам свой жывапіс – барвовы і па-каляднаму цёплы і ўтульны. Пабачыць выставу можна цягам месяца