Кнігарня распачала працу 22 снежня на першым паверсе гандлёвага дома “Нёман”. Некалькі дзясяткаў гродзенцаў сабраліся перад уваходам яшчэ перад адкрыццём.
Гродна стаў чацвёртым па ліку абласным цэнтрам (пасля Мінска, Брэста і Гомеля), дзе адкрылася кнігарня “OZ Кнігі”. Тут прадаюцца не толькі кнігі, але і настольныя гульні, канцылярскія тавары, значкі і стыкеры, мыла ручной работы. Магазін будзе дзейнічаць і як пункт самавывазу пры замове тавараў у інтэрнэт-кнігарні oz.by.
За першую гадзіну працы пакупкі здзейсніла больш за 50 чалавек. Першыя 20 пакупнікоў атрымалі падарункі ад кнігарні.










