Карыснае

AduLife Hrodna: чаму навучыцца ў Гродне на тыдні 19−25 cнежня

На гэтым тыдні гродзенцаў чакаюць перадсвяточныя сустрэчы на тэму Калядаў і вырабу святочных цацак ды іншыя падзеі.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Англійскай мове

Збіраемся і размаўляем па-англійску. Абмяркоўваем розныя тэмы. Усё гэта ў прыемным сяброўскім коле. Цябе чакаюць цікавыя фільмы, гульні і не толькі.

Калі: 20 снежня, 20.00

Дзе: Тайм-кафэ «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

Уваход: 2р./гадзіна; безліміт — 6р.

2. Спяваць калядкі

Любіш спяваць, але не хапае да таго таварышаў? Хочаш адчуць энергію беларускіх, польскіх і ўкраінскіх песень? Тады прыходзь да нас! Будзем спяваць калядкі і добра праводзіць час. Будуць тэксты, гітара, а сустрэчу будзе весці наша калега-валанцёрка з Польшчы Кася.

Калі: 20 снежня, 19.00

Дзе: Этнакрама «Цудоўня», вул. Вялікая Траецкая, 14

Уваход вольны

3. Мастацтву жаночых зносінаў

Адносіны паміж мужчынам і жанчынай — гэта мастацтва. У кожнай свой рэцэпт, свой варыянт асабістага шчасця. На майстар-класе прафесійнымі ведамі і вопытам, каб вы маглі выбраць для сябе свой шлях, падзеліцца псіхолаг Юлія Багатырэвіч.

Калі: 22 снежня, 19.00

Где: Тайм-кафэ «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

Уваход: 10 руб.

4. Самастойна рабіць ёлачныя цацкі

Майстар-клас для дарослых і дзяцей па вырабе ёлачных цацак сваімі рукамі. Непаўторны, яркі аксэсуар упрыгожыць навагоднюю ёлку і стане незвычайным падарункам для блізкіх.

Калі: 23 снежня, 11.00

Дзе: вул. Будзёнага, 48а-63

Уваход: 6 руб. Запіс па тел. + 375 33 634 10 41

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025