Вядучы Андрэй Iрха і відэааператар Павел Шэшка прадставілі сваю новую працу — навагодняе відэавіншаванне гараджан ад гродзенцаў розных прафесій.

Гэта ўжо трэці падобны ролік хлопцаў. Папярэднія іх працы былі прысвечаны святу 8 сакавіка і Дню Перамогі. Тады ролікі паглядзелі дзясяткі тысяч чалавек.

На гэты раз Адрэй і Павел вырашылі схадзіць «у народ» і прапанавалі запісаць навагодняе віншаванне звычайным людзям — прадстаўнікам розных прафесій. У аб’ектыў патрапілі лекар, выхавальнік дзіцячага сада, бібліятэкар, кіроўца тралейбуса, байцы МНС, дворнікі і іншыя людзі.

На запіс праекта было выдаткавана тры дні, шмат часу пайшло на ўзгадненні і атрыманне дазволу на здымкі на працоўных месцах.