У бістро «Большой буфет», што працуе ў будынку гандлёвага дома «Нёман», з’явілася новая пазіцыя ў кафейнай карце. Гэта кава «беларусіяна», якая насамрэч — проста двайная порцыя амерыкана. Фота кавы змясціла ў сваім фэйсбуку журналістка Ірына Чарняўка.
Амерыкана гэта разбаўлены вадой эспрэса. 16 лістапада 2016 года прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў перайменаваць амерыкана ў «русіяна». Маўляў, класічная назва — непаліткарэктная. Карыстальнікі сацыяльных сетак высмеялі гэтую прапанову. Hrodna.life не ведае, ці «Большой буфет» таксама далучыўся да жартаў з расійскана палітыка, ці гэта быў цалкам сур’ёзны крок.