Ратавальнікі разам з дзецьмі і казачнымі персанажамі 15 снежня ператварылі гродзенскую пажарную вежу ў цуда-елку.
Традыцыя ўпрыгожваць 33-метровую вежу ў ратавальнікаў пачалася ў 2014 годзе. На ўключэнне святочнай ілюмінацыі штогод запрашаюць дзяцей. У гэтым годзе на свята «Бяспечная елка» запрасілі дзяцей з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ Гродна і Гродзенскага раёна
«Мы штогод праводзім такое святочнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай праграмы «Нашы дзеці «. У нас на свяце праз віктарыны і конкурсы дзеці навучаюцца асновам бяспекі жыцця. Нам прыемна рабіць свята ў такім знакавым месцы. Каланча — гэта адна з візітных картак горада», — адзначыў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло.
Побач з каланчой запаліліся і навагоднія агні на пажарным рэтра-аўтамабілі.
На наступны дзень, 16 снежня, у Гродне запаляць усю святочную ілюмінацыю. Адбудзецца гэта пасля шэсця Дзядоў Марозаў і казачных персанажаў. Шэсце пачнецца ў 17.30 з плошчы Савецкай.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…