У сераду, 14 снежня, гродзенскія каманды ўпэўнена правялі чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі.

«Алімпія» на выездзе ў Мінску не пакінула шанцаў «Гарызонту-2». Выніковы лік сустрэчы 34:88.

А галоўная мужчынская каманда горада «Гродна -93» упэўнена абыграла мінскі БДЭУ-ГрандПрынт. Матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 97:58.

«Гродна-93» працягвае ўтрымліваць першае месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 24 ачкі. У чэмпіянаце каманда Андрэя Васiлеўкі ідзе без паражэнняў.

У жаночым першынстве «Алімпія» ідзе на трэцім месцы з 18 ачкамі.