Рэканструкцыю дома па вул. Малой Траецкай, 13 вядуць нетыповым для Гродна спосабам. Каб захаваць будынак яго вырашылі абкласці новымі цаглінамі. Рабочыя кажуць, што гэта адзін са спосабаў захавання старых пабудоў.
«Каб не парушаць архітэктуру горада, дом трэба захаваць. Але стан будынка быў жахлівы — сцены патрэсканыя, унутры ўсё перагнiла. Прасцей было разваліць і пабудаваць новы будынак, але вырашылі дом ратаваць.
Мы ставілі швейлеры — сцягвалі сцены. Пасля сталі абкладваць звонку чырвонай цэглай. Гэта не толькі ўцяпляльнік, яна яшчэ і ўтрымлівае аварыйныя сцены. Потым цэглу нават не будзе бачна — усё затынкуем", — распавёў адзін з рабочых.
«Прыбудоўваючы да існуючага аб’ёма шэраг цэглы, фактычна на новым падмурку, падрадчык захавае аўтэнтычныя сцены. Арыгінальны будынак застанецца амаль некранутым. Але скажаецца выгляд будынка. Аднак гісторыя з „рэканструкцыяй“ гістрарычных будынкаў, калі арыгінальная пабудова руйнуйцца, а на яе месцы ўзводзіцца навароб, паказвае, што гэты прыклад — не самы горшы».
Так дом выглядаў у красавiку: