Пазнаёміцца з Фані Браўн можна было падчас нямецкага сняданку, які адбыўся ў офісе «Цэнтра «Трэці сектар» 10 снежня.
Фані Браўн прыехала з горада Людвігхофа па праграме «Культура без межаў» (kulturweit), арганізаванай Гётэ-інстытутам, МЗС Германіі і Нямецкай камісіяй ЮНЭСКА. На працягу навучальнага года дзяўчына будзе дапамагаць настаўнікам нямецкай мовы сярэдняй школы № 28 весці заняткі.
Гасцей сустрэчы Фані пачаставала стравамі, традыцыйнымі для яе краіны: бульбяной салатай, печывам і дзіцячым пуншам. Гатаваць нямецкі сняданак дапамагаў Эмрык Понсэ, валанцёр «Трэцяга сектару» з Францыі, які прыехаў у Гродна тры месяцы таму.
Для самой жа Фані Германія — гэта дом, сям’я, сябры і котка. Паводле яе слоў, у Германіі шмат піваварняў, вырабы якіх можна ўжываць нават на вуліцах гарадоў. Гэтым нярэдка займаюцца немцы на шматліх фестывалях і карнавалах.