Лідары чэмпіянату сустрэліся 10 снежня ў Мінску на «Чыжоўка-арэне» і прадэманстравалі захапляльны матч з багаццем небяспечных момантаў. Вызначыць мацнейшага атрымалася толькі ў канцы матчу, калі за дзве хвіліны да канца асноўнага часу «Юнацтва» закінула трэцюю, а потым і чацвёртую шайбу ў вароты «Нёмана».
Гаспадары першымі адкрылі лік, зрабіў гэта на 6-й хвіліне Захараў. Хакеісты «Нёмана» здолелі зраўняць лік толькі ў канцы першага перыяда з дапамогай Кіслага.
У другім перыядзе гродзенцы ізноў былі ў ролі даганяючых. «Нёман» прапусціў на 32-й хвіліне чарговую шайбу ад Захарава. Зраўняць лік камандзе Сяргея Пушкова ўдалося зноў у канцы перыяду, вызначыўся Гарбачэнка.
Трэці перыяд прайшоў пры роўнай барацьбе каманд. Але за дзве хвіліны да канца асноўнага часу Развадоўскі эфектна вывеў «Юнацтва» наперад. Каб выратаваць гульню, Пушкоў здымае варатара і ў надзеі, што яго каманда адыграецца, выпускае шостага гульца. Але не паспелі гродзенцы нават нанесці ўдар па варотах «Юнацтва», як самі прапусцілі. Кропку ў матчы паставіў Гарошка.
Галы:
05:48 1: 0 — Захараў (Міхно, Корса)
18:12 1: 1 — Кіслы (Пасют)
32:57 2: 1 — Захараў (Претнар, Корса, — бол.)
39:20 2: 2 — Гарбачэнка (Стэфановіч)
57.50 3: 2 — Развадоўскі (Парфеявец, Нагачоў)
59.29 4: 2 — Гарошка (п.в.)
Пасля паражэння ад «Юнацтва» Сяргей Пушкоў адзначыў, што мае намер палепшыць якасць гульні сваёй каманды.
— Вельмі добры матч атрымаўся, напружанне лунала ў паветры на працягу ўсіх трох перыядаў. Абедзве каманды згулялі ў добры хакей. Адзінае, што не спадабалася, як, мяркую, і калегу, — другі перыяд, калі былі выдаленні і кожная з каманд магла закінуць і вырашыць зыход матчу. Але, на жаль, гульня ў атацы і ў большасці не здаралася. Калі Развадоўскі закідваў шайбу, трохі безадказна згулялі некаторыя нашы хакеісты. Супернікі добра рэалізавалі контратаку.
— «Нёман» прайграў «Юнацтву». Плануеце нейкія змены ў гульні?
— Будзем паляпшаць якасць гульні - у завяршальнай стадыі, у большасці. Якасць гульні не заўсёды высокая, таму каманда і не закідвае.
Такiм чынам «Юнацтва» адрываецца ў турнірнай табліцы ад усіх супернікаў і мае цяпер у сваім актыве 68 ачкоў. А гродзенцы так і засталіся на другім месцы з 62 ачкамі.
Далей у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза, якая будзе доўжыцца да 22 снежня. Менавіта ў гэты дзень «Нёман» будзе ў Гродне прымаць салігорскі «Шахцёр».
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…