Дадаць навіну
Аўторак, 16 кастрычніка 2018, 20:52

“Нёман” на апошніх хвілінах саступіў “Юнацтву”

Лідары чэмпіянату сустрэліся 10 снежня ў Мінску на “Чыжоўка-арэне” і прадэманстравалі захапляльны матч з багаццем небяспечных момантаў. Вызначыць мацнейшага атрымалася толькі ў канцы матчу, калі за дзве хвіліны да канца асноўнага часу “Юнацтва” закінула трэцюю, а потым і чацвёртую шайбу ў вароты “Нёмана”.

Гаспадары першымі адкрылі лік, зрабіў гэта на 6-й хвіліне Захараў. Хакеісты “Нёмана” здолелі зраўняць лік толькі ў канцы першага перыяда з дапамогай Кіслага.

У другім перыядзе гродзенцы ізноў былі ў ролі даганяючых. “Нёман” прапусціў на 32-й хвіліне чарговую шайбу ад Захарава. Зраўняць лік камандзе Сяргея Пушкова ўдалося зноў у канцы перыяду, вызначыўся Гарбачэнка.

Трэці перыяд прайшоў пры роўнай барацьбе каманд. Але за дзве хвіліны да канца асноўнага часу Развадоўскі эфектна вывеў “Юнацтва” наперад. Каб выратаваць гульню, Пушкоў здымае варатара і ў надзеі, што яго каманда адыграецца, выпускае шостага гульца. Але не паспелі гродзенцы нават нанесці ўдар па варотах “Юнацтва”, як самі прапусцілі. Кропку ў матчы паставіў Гарошка.

“Юнацтва” – “Нёман” 4:2 (1:1, 1:1, 2:0)

Галы:
05:48 1: 0 – Захараў (Міхно, Корса)
18:12 1: 1 – Кіслы (Пасют)
32:57 2: 1 – Захараў (Претнар, Корса, – бол.)
39:20 2: 2 – Гарбачэнка (Стэфановіч)
57.50 3: 2 – Развадоўскі (Парфеявец, Нагачоў)
59.29 4: 2 – Гарошка (п.в.)

Пасля паражэння ад “Юнацтва” Сяргей Пушкоў адзначыў, што мае намер палепшыць якасць гульні сваёй каманды.

– Вельмі добры матч атрымаўся, напружанне лунала ў паветры на працягу ўсіх трох перыядаў. Абедзве каманды згулялі ў добры хакей. Адзінае, што не спадабалася, як, мяркую, і калегу, – другі перыяд, калі былі выдаленні і кожная з каманд магла закінуць і вырашыць зыход матчу. Але, на жаль, гульня ў атацы і ў большасці не здаралася. Калі Развадоўскі закідваў шайбу, трохі безадказна згулялі некаторыя нашы хакеісты. Супернікі добра рэалізавалі контратаку.

– «Нёман» прайграў «Юнацтву». Плануеце нейкія змены ў гульні?

– Будзем паляпшаць якасць гульні – у завяршальнай стадыі, у большасці. Якасць гульні не заўсёды высокая, таму каманда і не закідвае.

Такiм чынам “Юнацтва” адрываецца ў турнірнай табліцы ад усіх супернікаў і мае цяпер у сваім актыве 68 ачкоў. А гродзенцы так і засталіся на другім месцы з 62 ачкамі.

Далей у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза, якая будзе доўжыцца да 22 снежня. Менавіта ў гэты дзень “Нёман” будзе ў Гродне прымаць салігорскі “Шахцёр”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: