Паразважаць над тым, дзе пачынаецца і заканчваецца сапраўднае мастацтва, можна на выставе “Верхні горад…прыбыццё цягніка”, якая адкрылася 9 снежня ў гродзенскай галерэі “У Майстра”.

Аўтар экспазіцыі – гродзенец Іван Русачак, прызёр міжнародных конкурсаў у галіне мастацтва.

Мастак прапануе вырашыць: хочам мы цішком назіраць за творчасцю, самі дыктаваць тэндэнцыі сучаснаму мастацтву ці ўсё ж гатовы смела адкрыць для сябе тое, што хочуць сказаць наватары.

Выстава будзе працягвацца да 23 снежня.