Сумняваецеся, што электронны гадзіннік можна засілкаваць ад звыклых яблыкаў і нават уласнае цела дае ток, а саму электрычнасць можна перадаваць праз паветра? Сілу навукі пацвердзіць выстава «ЭКСПІРЫмЕНтуС», якая адкрылася ў Старым Замку.
Пасля гастрольнага туру па Беларусі незвычайная навуковая выстава зноў наведала Гродна.
Выстава «ЭКСПІРЫмЕНтуС» — гэта экспазіцыя прыбораў і абсталяванняў, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і неверагодных у прыгажосці з’яваў. Дзякуючы гэтаму наведвальнікі нечакана для сябе стануць даследнікамі нязвыклага свету навукі.
Мост з гаек, які трымаецца магнетызмам, копія «вечнага» рухавіка, палярызацыйная цэўка, якая дае пабачыць нябачную звыклым вокам карцінку — гэта толькі некалькі экспанатаў, якія можна і трэба самому збіраць, круціць і мацаць.
![Завязаць шнуркі з дапамогай пасаціжаў вельмі складана, а рукамі - вельмі проста. Гэта пытанне аўтаматызму.](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2016/12/vyistavka-ekspirimentus-011.jpg)
![Адмысловы механізм пад’ёмніка, дзе кожны можа падняць уласную вагу](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2016/12/vyistavka-ekspirimentus-015.jpg)
![Фенакістыскоп - прататып мультыплікацыі](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2016/12/vyistavka-ekspirimentus-017.jpg)
![Працягласць вылічанай на сённяшні дзень лічбы Пі лягчэй закруціць для зручнасці ў спіраль.](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2016/12/vyistavka-ekspirimentus-018.jpg)
![Мадэль “Залатога сячэння” эталон гармоніі ў сусвеце](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2016/12/vyistavka-ekspirimentus-019.jpg)