Гродзенскі блогер Яўген Аснарэўскі хоча, каб адміністрацыя горада пасадзейнічала ўстаноўцы ў Гродне помніка яго выдатнаму жыхару — каралю Стэфану Баторыю.
Яўген не ставіць ссабе мэту сабраць вялікую колькасць подпісаў. Для яго важна данесці гараджанам пасыл пра тое, што горад мае патрэбу ў помніку каралю. Нават пры малой колькасцi подпісаў аўтар плануе даслаць яе старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою.
[irp posts="1699″ name="Каб з гвалтаўніка і забойцы не зрабілі героя. Чаму ў Гродне чым хутчэй трэба паставіць помнік Стэфану Баторыю"]
«Петыцыю вырашыў стварыць перш за ўсё каб паглядзець на колькасць галасоў, якую ўдасца сабраць. Нядаўна я напісаў артыкул аб магчымым месцазнаходжанні помніка Баторыю ў Гродне, пасля гэтага і з’явілася жаданне даведацца, колькі чалавек як і я думаюць, што помнік неабходны.
Акрамя таго, такія петыцыі могуць прыцягнуць увагу тых людзей, ад якіх залежыць: быць помніку ці не. Кожны крок да ўсталявання помніка, нават невялікі, важны", — распавёў блогер.
Прыводзім тэкст петыцыі:
Стэфан Баторый — кіраўнік Рэчы Паспалітай які ператварыў Гродна ў фактычную сталіцу гэтай дзяржавы. Пры ім была здзейснена рэканструкцыя гродзенскага Старога замка і закладзена будаўніцтва галоўнага каталіцкага храма — Фары Вітаўта. Баторый запрасіў у Гродна прадстаўнікоў ордэна езуітаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і медыцыны, садзейнічаў значнаму павышэнню прэстыжу горада ў рэгіёне і па за яго межамі.
На падставе выкладзенага просім адміністрацыю горада садзейнічаць устаноўцы ў Гродне помніка яго выдатнаму жыхару — Стэфану Баторыю.
Падпісаць петыцыю можна тут.
[irp posts="5518″ name="Шэсце ў гонар Стэфана Баторыя прайшло ад замку да Фарнага касцёла"]