Рэкордная кантрабанда ў Кузніцы: цыгарэты на 2,1 млн еўра перавозілі ў цыстэрне ад газу

Каля 718 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт выявілі польскія памежнікі ў цыстэрнах для перавозкі газу. Кантрабанда ацэньваецца ў 9,5 млн злотых (2,1 млн еўра), затрыманыя пяць грамадзян Польшчы, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы Катажына Здановіч.

Памежнікі вырашылі дакладна праверыць грузавы поезд, які прыехаў з Беларусі на станцыю для перагрузкі. Былі падазрэнні, што ў трох цыстэрнах могуць быць цыгарэты. Таму іх адправілі на аўтадарожны пункт пропуску ў Кузніцы, дзе мытнікі прасканавалі іх з дапамогай адпаведнай апаратуры. Так удалося высветліць, што ў цыстэрнах замест газу — гіганцкая кантрабанда цыгарэт, замаскаваная дадаткова мяшкамі з цэментам і маленькімі бутлямі з газам.

[irp posts="5378″ name="У цягніку Гродна-Кракаў паліцыя затрымала двух чалавек з вялікай кантрабандай цыгарэт"]

youtu.be/rN9cTFWisAA

Страты польскага бюджэту маглі ў выпадку паспяховай кантрабанды скласці больш за 15 млн злотых (3,3 млн еўра).

Затрыманыя 5 грамадзян Польшчы, два з затрыманых знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Не выключаныя наступныя затрыманні.

[irp posts="5453″ name="Сотні мільёнаў цыгарэт з Гродна прадаюцца нелегальна ў Вялікабрытаніі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025