Дадаць навіну
Серада, 23 мая 2018, 13:09

Кава для валанцёраў, пачастункі для гасцей: у «Нашай каве» пройдзе Дзень валанцёра

"Наша кава", фота з архіву HL

Пазнаёміцца з людзьмі, што па-валанцёрску працуюць у Гродне, і расказаць уласную гісторыю валанцёрства зможа кожны ахвотны 5 снежня — у Міжнародны дзень валанцёра. Разам адзначыць гэта свята запрашаюць кавярня «Наша кава» і рэдакцыя Hrodna.life.

У гэты дзень у кавярні можна будзе сустрэць валанцёраў з-за мяжы і з нашага горада. Яны прапануюць наведвальнікам салодкія пачастункі і падзеляцца сваім досведам працы.

Чытайце яшчэ:  Змяніць жыццё, выратаваць свет, дапамагчы людзям – 5 гарадзенак расказалі, чаму сталі валанцёрамі і што атрымалі ўзамен

Калі ж нехта з наведвальнікаў і сам раскажа пра ўласны ўдзел у валанцёрстве, то атрымае кубак кавы ў падарунак ад кавярні.

img_5712

Валанцёры будуць чакаць калегаў і аматараў кавы ад 16.00 да 20.00 гадзін.

Чытайце яшчэ:  “Ізвініт’е, я француз”. Ці лёгка жыць замежніку ў Гродне

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: