У новым відэа блогер распавёў, як ён наведаў Гродна без візы, як афармляў дакументы для ўезду ў Беларусь і як адпачываў на працягу пяці дзён у блізкім для палякаў горадзе.

Нагадаем, польскі блогер наведаў Гродна і яго наваколле ў сярэдзіне лістапада. Міхалу ўдалося з’ездзіць у Свяцк, схадзіць у начны клуб БАЗА, наведаць хакейны матч, а таксама атрымаць вялікі штраф. Пра ўсё гэта і многае іншае блогер распавядае ў сваім новым відэа.