У суботу, 3 снежня, у Гродне пройдзе семінар-кансультацыя па размеркаванні. Арганізатар мерапрыемства — праграма «Размеркаванне» Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БОСС).

У праграме:

асновы заканадаўства аб размеркаванні;

актуальныя кейсы, рэальныя гісторыі размеркавання;

асвятленне вопыту праграмы ў 2015 і 2016 гадах;

юрыдычная кансультацыя.

Пачатак кансультацыі ў 14.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы: https://aboss.by/seminar/678/konsultaciya-po-raspredeleniyu-v-grodno


Праграма Размеркаванне Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БОСС) ужо больш 3-х гадоў займаецца кансультацыяй студэнтаў і выпускнікоў, маніторынгам працы інстытута размеркавання ў Беларусі і падрыхтоўкай аналітычных справаздач.