Улады Беластока ўсё яшчэ не выдалі дазволу на дэмантаж старога будынка аўтавакзала, бо заяўнік — фірма-перавозчык PKS — ізноў не падала ўсіх неабходных дакументаў. Цяпер пачатак руйнавання вакзала плануецца на 6−10 снежня, піша poranny.pl.
Паводле ранейшых планаў, вакзал мелі зруйнаваць ужо ў канцы кастрычніка. Адразу мела пачацца будаўніцтва новага. Ужо ўсталяваныя кантэйнеры ў якіх будзе размяшчацца імправізаваны часовы вакзал.
[irp posts="3507″ name="Дэмантаж старога вакзала ў Беластоку зацягваецца"]
Паводле планаў інвестара, новы вакзал мае быць гатовы да канца чэрвеня 2017 года. Тэмпы будаўніцтва будуць залежаць ад таго, наколькі халоднай будзе зіма.
[irp posts="898″ name="У Беластоку пачалі будаўніцтва часовага вакзала"]