Прапановы медычных паслуг для бязвізавых турыстаў неўзабаве з’явяцца ў польскіх і беларускіх турфірм, паведамляе беластоцкае радыё Akadera.
Не толькі на экскурсію, але і здароўе палепшыць — гродзенскія ўлады зацікаўленыя ў тым, каб турысты карысталіся мясцовымі медычнымі паслугамі. Гэтак, у Гродне ёсць якасная стаматалогія, працуе вельмі сучасны кардыялагічны цэнтр, а цэны на медычныя паслугі значна таннейшыя, чым у Еўрасаюзе. Гэтак, аперацыя на сэрцы можа абысціся нават у 2−3 разы танней.