Каля 500 чалавек сталі сведкамі канцэрта ўдзельнікаў папулярнага тэлепраекта «Танцы. Бітва сезонаў». Зоркі ТНТ паказалі шоў 22 лістапада ў актавай зале Гродзенскага каледжа мастацтваў.

Гродна стаў трэцім горадам Беларусі, дзе гледачы здолелі ўжывую ўбачыць самыя яркія і феерычныя нумары праекта і сваіх любімых танцораў. Над праграмай гастрольнага тура працавалі лепшыя харэографы Расіі.

Самі ж удзельнікі шоў «Танцы» на ТНТ родам з розных гарадоў Расіі, яны розныя па характары, з рознымі поглядамі на жыццё, але іх аб’ядноўвае адно — любоў да сваёй справы.