Прэм’ера сямейнага мюзікла «Флейта-чарадзейка», у якім нароўні з прафесійнымі акцёрамі будуць удзельнічаць дзеці з аўтызмам, пройдзе ў Гродзенскім драматычным тэатры 26 лістапада. Спектакль пастаўлены Сямейным інклюзіў-тэатрам «i» пры падтрымцы грамацскай арганызацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі velcom, паведамдяе прэс-служба кампаніі.

Гледачы ўбачаць абноўленую тэатральную трупу, у якую ўвайшлі каля 10 новых дзяцей з творчай студыі Ірыны Пушкаровай. Асаблівасць спектакля пры гэтым застанецца ранейшай — на адной сцэне выступяць як сталыя акцёры, так і дзеці з аўтызмам. Іх акторская ігра настолькі натуральная, што глядач не можа здагадацца, дзе на сцэне звычайнае дзіця, а дзе — «асаблівае».

У мюзікле таксама сыграе былы акцёр і пастаноўшчык Тэатра юнага гледача, а цяпер рэжысёр Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» Ігар Сідорчык, які выканае ролю казачніка. А музыкант і кіраўнік МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» Таццяна Якаўлева ўвасобіць вобраз феі і выканае беларускую версію неапалітанскай песні «O sole mio».

1516dedd4901f54c212d6dde26efda50ed5879cd3567dbe82d-pimgpsh_fullsize_distr

П’еса «Флейта-чарадзейка» напісана на беларускай мове. У аснове сюжэту - прыгоды дзяцей, якія прыехалі пагасцяваць да дзядзькі на вёску і апынуліся ў казачным сусвеце. Дзеці спрабуюць знайсці чароўную флейту, каб выратаваць лес і аднавіць натуральны цыкл прыроды. Рэальны і выдуманы свет цесна пераплецены, а падарожжы дзяцей прыводзяць да нечаканай, але шчаслівай развязкі.

Пастаноўка напоўнена алегорыямі і ўтоенымі сімваламі, і менавіта гэтая шматпланавасць прыцягвае самых розных гледачоў. Так, калі дзяцей захапляе казачны сюжэт, то дарослых — падтэкст і незвычайнасць таго, што адбываецца. Чакаецца, спектакль у Гродне збярэ дзесяткі гледачоў: дзеячаў мастацтва, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, і проста неабыякавых людзей.

Сямейны інклюзіў-тэатр «i» ставіць сваёй мэтай фарміраванне грамадства роўных магчымасцяў. «Пасля спектакля ў людзей мяняецца стаўленне да «асаблівых» дзецей: многія пачынаюць разумець, што дзеці з аўтызмам нароўні з іншымі могуць выконваць задачы, якія патрабуюць майстэрства, адвагі і кемлівасці, — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Дзякуючы такім мерапрыемствам «асаблівыя» дзеці атрымліваюць шанец стаць часткай грамадства, знайсці сябе і рэалізаваць творчы патэнцыял, тады як гледачы могуць выдатна правесці час і атрымаць задавальненне ад убачанага спектакля «.

Сямейны інклюзіў-тэатр «i» быў сфармаваны ў пачатку 2016 года. Яго заснавальнікамі сталі МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампанія velcom, а падрыхтоўкай юных акцёраў бязвыплатна занялася творчая студыя Ірыны Пушкаровай. Восенню і зімой тэатр выступае з гастролямі па ўсёй Беларусі. «Флейты-чарадзейку» ўжо паказалі ў Мінску, Гомелі і Магілёве.

Пачатак спектакля ў Гродненскім абласным драматычным тэатры ў 13.00, 26 лістапада