Беларуская інтэлектуальная гульня гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры, дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды. Гульня пройдзе ў Гродне ў чацвер 8 снежня.
Асноўная задача паб-квіза — адказаць на як мага большую колькасць пытанняў, прысвечаных беларускай культуры.
Камандная гульня падзелена на 9 тураў па розных тэмах: музыцы, гісторыі, літаратуры, спорце, экалогіі, мове і іншых. Арганізатары імкнуцца, каб пытанні былі цікавымі для ўсіх, а не толькі для гісторыкаў, філолагаў і мастацтвазнаўцаў.
Такім чынам магчымасць перамагчы маюць не толькі эрудыты, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.
Пасля апошняга тура і перад абвяшчэннем пераможцаў чакаецца паэтычная/музычная паўза.
Анлайн-рэгістрацыя каманд пройдзе 5 снежня ў суполцы гульні ў ВК.
Каманда можа складацца з 2−10 чалавек, першыя 25 зарэгістраваных каманд і будуць гуляць. Астатні патрапяць у спіс чакання.
Працягласць гульні - 2−2,5 гадзіны. Цана білета — 5 руб. за чалавека.
Ужо зараз разыгрываецца бясплатны квіток на гульню — глядзі суполку ў ВК.
Hrodna.life — інфармацыйны партнёр Беларускай інтэлектуальнай гульні ў Гродне