Рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі «Інклюзіўная Беларусь: не пакінем нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага раўвіцця» стартавала 21 лістапада ў Гродне. Цэнтрам імпрэзы стаў моладзева-забаўляльны цэнтр «Галактыка».

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемстваў кампаніі гасцей вітаў Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

image00001

«У вобласці пражываюць каля 63 тысяч людзей з інваліднасцю. Наша задача — зрабіць ўсё, каб гэтыя людзі адчувалі сябе паўнавартаснымі чальцамі грамадства. Дзеля гэтага мы праводзім шэраг мерапрыемстваў па стварэнню безбар’ернага асяроддзя. Таксама ў вобласці знайшлі прыют людзі з Украіны. Трэба, каб і яны адчувалі сябе добра ў нашым грамадстве… таму гэта вельмі важнае і патрэбнае мерапрыемства. Яно праводзіцца дзеля таго, каб мы глыбей зразумелі праблемы, што існуюць не толькі ў нас, але ў цэлым свеце. «

image00006

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, Санака Самарасінха зазнчыў, што ўвага сёлетняй кампаніі трымае ў фокусе не толькі дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця, а яшчэ і магчыммасць ахапіць усіх на шляху да іх: «Летась мы падпісалі дэкларацыю прыхільнасці Мэтам, згодна з каторай Гродзенская водбласць узяла на сябе абавязак дасягнуць іх да 2030 года. Сёлета мы звяртаем увагу на тое, каб ніхто не застаўся ў баку… Гэтыя мэты тычацца якаснай адукацыі, сістэмы аховы здароўя, пераадолення беднасці, захавання навакольнага асяроддя, удасканальвання сістэмы кіравання».

image00005

Падпісанне сёлетняй дэкларацыі, меркаваннем Санака Самарасінхі, будзе дадзена абяцанне ўключыць у сумесную працу і выкарыстаць патэнцыал усіх — незалежна ад узросту, колеру скуры, палітычных ці рэлігійных перакананняў, гендару і прафесіі.

image00002