Хакеісты “Нёмана” зарабляюць чарговыя тры ачкі і абганяюць “Юнацтва” ў турнірнай табліцы. У Гомелі 19 лiстапада чырвона-чорныя ўпэўнена абыгралі мясцовую дружыну з лікам 4:1.

Першы перыяд застаўся за гаспадарамі, ужо на 16-й хвіліне вызначыўся гамяльчанін Зімін.

У другім перыядзе на 24-й хвіліне Рэмезаў пры меншасцi зраўняў лік, а праз 10 хвілін Пасют ужо ў большасцi вывеў гродзенцаў наперад. Яшчэ за 2,5 хвіліны Марчанка павялічыў перавагу “Нёмана” да дзвюх шайбаў.

У трэцім перыядзе гульня прайшла пад поўным кантролем каманды Сяргея Пушкова. Гродзенцы нанеслі шмат кідкоў, але вызначыцца ўдалося толькі адзін раз. На 56-й хвіліне кропку ў матчы паставіў Кіслы.

“Гомель” – “Нёман” 1:4 (1:0, 0:3, 0:1)

Галы:
15.32 1: 0 – Зімін (Брахманіс)
23.40 1: 1 – Рэмезаў (Жыдкіх, – мен.)
33.54 1: 2 – Пасют (Лакканен, Дарафееў, – бол.)
37.28 1: 3 – Марчанка (Коршунаў, Рэмезаў)
55.48 1: 4 – Кіслы (Пасют, Лакканен, – бол.)

Перамога над “Гомелем” дазволіла чырвона-чорным узначаліць турнірную табліцу. У “Нёмана” зараз 51 ачко, а ў “Юнацтва” на 1 ачко менш, і яны маюць яшчэ дзве гульні ў запасе.

Наступную гульню гродзенцы правядуць у Гродне. У чацвер 24 лістапада “Нёман” будзе прымаць менавiта “Юнацтва”.