Невялікую частку будынка разабралі, а трохузроўневыя сутарэнні глыбінёй дзевяць метраў засыпалі. Менавіта так пачалася рэканструкцыя стогадовага дома па вуліцы Тэльмана, 7а. Там пасля сканчэння будаўніцтва мае быць будынак «Дзяржбудэкспертызы».

У верасні знеслі суседні дом 7б, яго тэрыторыя прадугледжана для выкарыстання пры рэканструкцыі дома 7а.

Рабочыя ўжо паспелі закапаць большую частку трохяруснага старога падвала, дзе ў 30-х гадах размяшчаліся каўбасныя цэхі Леапольда Мароза, а са слоў старэйшых гараджан, там у час Другой сусветнай вайны немцы катавалі людзей.

https://www.instagram.com/p/BKUz5OfDcZY/

Будаўнікі распавялi, што частку будынка знясуць і дабудуюць новую. Старую цэглу не вывозяць, а старанна разбіраюць і складваюць каля аб’екта. У будучыні яна прадугледжана для рэканструкцыі.

Неўзабаве на тэрыторыі аб’екта пачнуць капаць. Ёсць верагоднасць, што будаўнікі наткнуцца на іншыя старыя падвалы. Працы будуць весціся пад наглядам архелога.