Дызайнерка інтэр'ераў Алена Нарэйка кожны чацвер праводзіць бясплатныя дабрачынныя кансультацыі ў кафэ «Чэмпі». Кожны, хто скарыстаецца парадай Алены, можа ахвяраваць любую суму фонду «Пара», які дапамагае людзям з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі.

У канцы года адмысловую скрыначку для ахвяраванняў адчыняць і падлічаць грошы. Магчыма, такая ж акцыя будзе праходзіць і ў наступным годзе.

6gbjhfajnwo-1

Алена ўважліва ставіцца да кожнай кансультацыі. Прыходзяць вельмі розныя людзі: адны ўжо маюць праект, але не ведаюць якімі дэталямі яго дапоўніць, другія маюць толькі ідэю і хочуць паглядзець, як яе можна ажыццявіць. Самым цікавым сваім праектам Алена называе распрацоўку студыі для гродзенскай дызайнеркі вопраткі Ірыны Званко.

Алена пачала займацца дызайнерствам інтэр'ераў не адразу. Спачатку яна рабіла праекты па ландшафтным дызайне, потым пачала працаваць у мэблевай фірме. Яна заўсёды марыла ствараць для чалавека куток, куды б ён мог прыйсці і адпачыць. Дзяўчына, каб развівацца, ездзіць на міжнародныя выставы: нядаўна была ў Маскве на выставе isaloni, якую арганізоўвалі італьянцы. На ёй паказвалі прадметы інтэр'еру ад прадстаўнікоў 300 кампаній з розных краін, быў таксама конкурс для маладых дызайнераў - так італьянцы шукаюць таленты ў Расіі.

ozn9wmi7o8i

Кансультацыі праводзяцца кожны чацвер у кафэ «Чэмпі» па адрасе Антонава, 29. Папярэдне трэба патэлефанаваць Алене ці напісаць ей у vk.

Тэл. Алены +375 292 840 781

vk.com/alnareshka

Цэнтра «Пара»: o-pora.by