Спадчына

У Гродне здымаюць дакументальны фільм пра гісторыю мясцовага року

Здымкамі дакументальнага фільма «Клетка» займаецца студэнт ГрДУ Антон Шаранкевiч. Плануецца, што яго стужка выйдзе ў пачатку восені 2017 года.

Пра тое, як жыла нефармальная моладзь, што адбывалася з гуртамі і музыкамі на працягу дзесяцігодзяў, у фiльме будуць распавядаць самi музыкі і не толькі, прадстаўнікі рок-гуртоў папулярных у розныя гады. Будзе ў фільме і краязнаўца Віктар Саяпін, які раскажа пра 1960-я гады і зараджэнне руху біт-гуртоў у Гродне.

«Гэта першы мой такі буйны праект. Ён вынікае з цікавасці да гісторыі горада і захаплення рок-музыкай. Хвалююся, але буду намагацца рабіць якасны прадукт. Рабіць абы што не хочацца, будзе сорамна перад самім сабой і перад гледачамі», — распавядае Антон.

Пакуль надвор’е не спрыяе здымкам на вуліцы, здымаюць у памяшканнях і на рэпетыцыйных кропках гуртоў. На вясну запланаваныя здымкі на вуліцы, на лета — мантаж. У канцы жніўня — пачатку верасня фільм мае быць гатовы.

«Я задумаў гэты праект у канцы жніўня і адразу пачаў шукаць людзей, наладжваць з імі сувязі. У пачатку восені шукаў агульнадаступны матэрыял, у кастрычніку напісаў сцэнар. І вось 11 лістапада прайшлі першыя здымкі».

Увесь працэс працы зойме каля 10 месяцаў. Сачыць за стварэннем фільма можна будзе на старонцы вконтакте"

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025