Абухоўскі «Легіён» 8 лістапада паспяхова дэбютаваў у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Кубка выкліку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (ЕКВ), абыграўшы на выездзе кіпрскі «Анартосіс» — 3:1.
«Легіён» прайграў у першай партыі 16:25. У сярэдзіне другой партыі падапечныя Аляксея Гедройця нарасцілі перавагу і ўпэўнена давялі канцоўку да лiку — 25:22.
Наступныя дзве партыі для «Легіёна» склаліся не так складана. Падача і ўпэўненая гульня на блоку дазволілі абухаўскай камандзе дабіць суперніка.
Самымі выніковымі гульцамі ў складзе «Легіёна» сталі Юрый Аўдзеенка (20 ачкоў) і Дзмітрый Кумаса (17 ачкоў)
Матч у адказ супернікаў адбудзецца 22-га лicтапада ў Лідзе. Пераможца гэтай пары ў наступным раўндзе Кубка выкліку згуляе з барысаўскім БАТЭ-БДУ.
У бягучым чэмпіянаце Беларусі па валейболе ў вышэйшай лізе «Легіён» пасля шасці матчаў, набраўшы 15 ачкоў, займае трэцяе месца. Лідарам з’яўляецца салігорскі «Шахцёр».
Як паведамляе БЕЛТА, валейбольны клуб «Легіён» доўгі час выступаў у першай лізе чэмпіянату Беларусі, аснову каманду складалі выхаванцы мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аграгарадка Абухава. Восенню 2012 года каманда з Гродзенскага раёна дэбютавала ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Па выніках сезона-2015/2016 «Легіён» завяршыў выступленне на чацвёртым месцы, дабіўшыся найбольш значнага выніку за час выступлення ў чэмпіянаце. У чэрвені ЕКВ разгледзела заяўку і дапусціла «Легіён» да ўдзелу ў еўракубках.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…