“Тэатр на далоньцы” гэта ўнікальны тэатральны праект, створаны для дзяцей 1-5 гадоў. Ён дапаможа развіць навыкі зносін, дробнай маторыкі, пачуцця рытму і музычных здольнасцяў, сфармуляваць творчы погляд на прыроду.

– Гэта першая сустрэча дзіцяці з тэатрам, яго першыя крокі ў разуменні свету праз мастацкія вобразы, інтэрактыўную гульню, тактыльныя адчуванні і эмацыйныя перажыванні, – кажа Таццяна Чарняўская, кіраўнічка праекта.

Праект запрашае дзяцей і іх бацькоў пайсці ў неверагодны свет зімовай казкі, дзе яны стануць паўнавартаснымі ўдзельнікамі казачнай гісторыі.

Дзеянне спектакля адбываецца ў гульнявым пакоі тэатра, дзе бацькі з дзецьмі, утульна размясціўшыся на мяккім дыване і падушках, трапляюць у сапраўдную зімовую атмасферу. Сцэна і  зала для гледачоў уяўляе адзіную прастору, па якім можна свабодна перамяшчацца.

Пастаноўкі будуць ісці кожныя выходныя ў снежні і студзені. Абавязковы папярэдні запіс па тэл.: 8 029 7854772

Адрас: Арт-пляцоўка “ПятниЦа”, вул. Леніна, 5, другі паверх