У горадзе Сен-Поль-Морле, які знаходзіцца на захадзе Францыі, 6 лістапада прайшлі традыцыйныя восеньскія забегі на доўгія дыстанцыі. Сярод шматлікіх вопытных спартсменаў з добрымі вынікамі атрымалася завяршыць свае дыстанцыі дзвюм прадстаўніцам Гродзенскай вобласцi — Ірыне Сомавай і Вікторыі Кушнір.
Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, на дыстанцыі 21 км і 97,5 м, Ірына Сомава, ураджэнка Воранаўскага раёна, з вынікам 1:18,12 заняла трэцяе месца. Вікторыя Кушнір (Гродна), стартаваўшы там жа на 10 км, была на фінішы чацвёртай (34,36).